Уладзімір Зяленскі і Юрый Арашыдзэ / Protez Foundation
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзнагародзіў амерыканскага бізнесоўца беларускага паходжання Юрыя Арашыдзэ медалём “За заслугі” III ступені. Дзякуючы яму сотні ўкраінскіх вайскоўцаў сталі на ногі пасля ампутацыі.
Пасля пачатку вайны Юрый і яго калега, доктар-пратэзіст Якаў Градзінар стварылі дабрачынны фонд Protez Foundation. Дзякуючы фонду вайскоўцы атрымліваюць бясплатныя пратэзы рук і ног — могуць зноў хадзіць (нават у горы) і абдымаць блізкіх.
Еўрарадыё не раз апавядала пра Юрыя і тых, каму ён дапамог.
На сёння Protez Foundation мае чатыры дзейныя цэнтры пратэзавання, яшчэ два рыхтуюцца да адкрыцця. За час працы фонд забяспечыў пратэзамі больш за 1500 украінцаў, у тым ліку больш за 30 дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут