Зяленскі ў Данецкай вобласці правяраў пабудаваную лінію абароны

19/04/2024 - 12:24

Уладзімір Зяленскі з вайскоўцамі / t.me/V_Zelenskiy_official/

19 красавіка Уладзімір Зяленскі ў Данецкай вобласці правяраў пабудаваную лінію абароны. Прэзідэнт Украіны піша, што для будаўніцтва фартыфікацый трэба засяродзіць "максімум сіл".

Зяленскі наведаў адзін з камандных пунктаў 41-й асобнай механізаванай брыгады, якая абараняе Часаў Яр. Менавіта на штурм гэтага ўкраінскага горада расійскае камандаванне кінула значныя сілы.

"Дзякуй, што змагаецеся за Украіну, за ўкраінскі Данбас, за нашых людзей і за тое, каб ўкраінскае жыццё атрымала перамогу над рускімі руінамі",сказаў ён вайскоўцам на фронце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі