Зяленскі прыехаў на мяжу з Беларуссю

30/07/2024 - 11:44

Уладзімір Зяленскі з вайскоўцамі / facebook.com/zelenskyy.official/

30 ліпеня Уладзімір Зяленскі прыехаў на мяжу з Беларуссю. Прэзідэнт Украіны інспектуе фартыфікацыйныя збудаванні на Валыні.

"Асноўная ўвага — абароне нашай дзяржаўнай мяжы ў абласцях, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю. Працягваем узмацняць украінскую мяжу", напісаў Зяленскі ў Telegram.

Украінскі прэзідэнт не першы раз прыязджае інспектаваць фартыфікацыйныя працы на мяжы з РБ. Летась у красавіку ён таксама пабываў на Валыні, азнаёміўся з сістэмай двухузроўневых равоў на мяжы з Беларуссю.

У Кіеве ўважліва сочаць за сітуацыяй на мяжы з Беларуссю, ацэньваюць пагрозу магчымага ўварвання з яе тэрыторыі (як адбылося ў лютым 2022-га).

facebook.com/zelenskyy.official/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі