Зяленскі едзе на "нармандскую сустрэчу", каб "паглядзець у вочы Пуціну"

07/12/2019 - 06:34

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хоча паглядзець у вочы Уладзіміру Пуціну і запэўніцца, што Расія, гэтак жа як і Украіна, плануе скончыць вайну на Усходзе Украіны. Іх сустрэча адбудзецца падчас саміту "нармандскай чацвёркі" ў Парыжы 9 снежня. Пра гэта Зяленскі распавёў падчас тэлешоў Савіка Шустара 6 снежня.

"Я такі чалавек, вельмі sensitive (адчувальны — рэд.). Мы гаварылі з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі, калі вярнулі маракоў, мы размаўлялі з ім па тэлефоне, але гэта тэлефонная размова. Я хачу ўбачыць чалавека і я хачу прывезці з "Нармандыі" разуменне і адчуванне, што сапраўды ўсе хочуць паступова скончыць гэтую трагічную вайну. Я гэта змагу дакладна зразумець за сталом ... для мяне вельмі важна, калі мы гаворым аб спыненні агню, мы будзем гаварыць не ў мінскім фармаце, не на пасяджэнні ў трохбаковай групе, а будзем глядзець вочы ў вочы з прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі", — распавёў Зяленскі пра чаканні ад сустрэчы.

Па яго словах, апроч абмеркавання сітуацыі на Усходзе Украіны ў фармаце чатырохбаковых перамоваў, ён будзе размаўляць з Пуціным у межах двухбаковай сустрэчы. Ён баіцца, што размова можа скончыцца нічым:

"Не нервуюся. Я хачу вынік. Адзінае, за што я нервуюся, ну проста сустрэліся, убачыліся і сказалі: "Так, мы плануем". Я вельмі не люблю безвыніковых любых перамоваў. Гэта адзінае, чаго я баюся".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі