Зяленскі аб'явіў пра запуск глабальнай ініцыятывы для дапамогі Украіне

05/05/2022 - 12:48

Уладзімір Зяленскі аб'явіў пра запуск глабальнай ініцыятывы United24 для дапамогі Украіне. Пры дапамозе адпаведнага партала кожны можа зрабіць ахвяраванне на дапамогу ўкраінцам. Карыстальнік можа абраць мэту: абарона і размініраванне, медычная дапамога ці адбудова краіны.

"Кожны можа зрабіць ахвяраванне ў адзін клік з любой краіны, паведамляе прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта. — Гэта могуць быць як асобныя свядомыя грамадзяне, прадпрымальнікі, так і буйныя тэхналагічныя карпарацыі".

У Кіеве спадзяюцца, што United24 "стане менавіта тым лічбавым сервісам, які аб'яднае ўвесь цывілізаваны свет для падтрымкі Украіны". Ахвяраванні будуць паступаць на рахункі Нацбанка, замацаваныя за адпаведнымі міністэрствамі.

Украіна з 24 лютага стрымлівае агрэсію Расіі і спадзяецца на дапамогу вольнага свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі