Зяленскі аб'явіў аб увядзенні вайсковага становішча па ўсёй Украіне

24/02/2022 - 04:59

Уладзімір Зяленскі аб'явіў аб увядзенні вайсковага становішча па ўсёй Украіне. 24 лютага Расія пачала агрэсію супраць украінскага народу. У відэазвароце Зяленскі заклікаў украінцаў не панікаваць. "Мы працуем, армія працуе", — сказаў ён. І паабяцаў рэгулярна звяртацца да нацыі.

"Мы пераможам, мы моцныя, мы — гэта Украіна", — заявіў украінскі прэзідэнт.

Вярхоўная Рада Украіна ўхваліла рашэнне аб увядзенні вайсковага становішча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі