Звольніўся акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новік

28/10/2020 - 18:10

Звольніўся акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Андрэй Новік. Пра матыў свайго ўчынку ён распавёў на відэа, якое змясціў у Facebook: "Я проста не маю маральных сіл выходзіць на сцэну дзяржаўнага тэатра, калі маіх сяброў, маіх калег, педагогаў, куміраў у лепшым выпадку выкідаюць на вуліцу толькі праз іх грамадзянскую пазіцыю".

Звальненне акцёраў і рэжысёраў адбываецца і ў Мінску, і ў рэгіёнах. Напярэдадні стала вядома пра звальненне рэжысёраў Гродзенскага абласнога драмтэатра Сяргея Курыленкі і Генадзя Мушперта.

Летась Андрэй Новік быў у жывым эфіры Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі