Звесткі Саўбеза па "справе Коржыча" адрозніваюцца ад дадзеных Следчага камітэта

31/10/2017 - 14:56

Еўрарадыё атрымала адказ Савета бяспекі на зварот наконт таго, як прасоўваецца расследаванне "справы Коржыча". У ім сказана, што пасля смерці 21-гадовага пінчука ў вайсковай часці ў Печах распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні 15 чалавек:

"Па факце смерці радавога Коржыча А.А. распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні 15 чалавек, расследаванне праводзіць Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, па выніках якога будуць прынятыя рашэнні ў дачыненні іншых службовых асобаў ваеннага ведамства, вінаватых у гібелі салдата і выкрытых фактах нестатутных стасункаў", — сказана ў адказе, датаваным 25 кастрычніка.

Адказ Саўбеза. Фота: Еўрарадыё

Але 31 кастрычніка Следчы камітэт заявіў, што абвінавачанне выстаўлена дзесяці вайскоўцам. Сярод іх 8 сяржантаў, 1 прапаршчык і 1 афіцэр. У паведамленні СК згадваецца яшчэ адзін афіцэр, які застаецца ў статусе падазраванага. І ўсё.

Чым тлумачыцца разыходжанне і дзе тыя 15 чалавек, пра якіх распавядае ў сваім адказе Савет бяспекі? На жаль, высветліць гэта 31 кастрычніка ў Еўрарадыё не атрымалася: працоўны тэлефон афіцыйнай прадстаўніцы Следчага камітэта Юліі Ганчаровай не адказваў, а мабільны быў недасяжны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі