ЗША ўвялі санкцыі за дзейнасць супраць беларускіх дысідэнтаў за мяжой

04/02/2022 - 05:20

ЗША ўвялі санкцыі за дзейнасць супраць беларускіх дысідэнтаў за мяжой. Пад іх трапілі некалькі грамадзян Беларусі, прозвішчы якіх не называюцца. Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Энтані Блінкен у сваёй заяве падкрэслівае, што "сур'ёзная дзейнасць" імі праводзілася ў адносінах беларускіх спартсменаў за межамі Беларусі (гаворка ідзе пра "транснацыянальныя рэпрэсіі"). ЗША яе асуджаюць, "уключна са спробай гвалтоўнай рэпатрыяцыі беларускай алімпійкі Крысціны Ціманоўскай падчас летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа ў мінулым годзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі