Украіна змагаецца
12 сакавіка ЗША аб'явілі пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на 300 мільёнаў долараў. Сярод іншага ён будзе ўключаць снарады для артылерыі і ракеты GMLRS для HIMARS, ПЗРК Stinger, супрацьтанкавыя сродкі, боепрыпасы для супрацьпаветранай абароны, а таксама снарады калібра 155 мм.
Гэты пакет ваеннай дапамогі першы ў 2024 годзе. Выдзяленне дадатковых сродкаў для Украіны дагэтуль заблакавана лідарамі рэспубліканцаў у Кангрэсе.
Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван падкрэсліў, што гэта "пакет экстранай дапамогі па бяспецы са зброяй і абсталяваннем", і ён мусіць "задаволіць некаторыя найбольш крытычныя патрэбы Украіны", каб "трымаць абарону ад расійскіх атак". Саліван дадаў, што сродкі з'явіліся з-за "непрадказальнай эканоміі" ва ўжо заключаных Пентагонам кантрактах на замяшчэнне перададзенай Украіне зброі, таму гэты пакет не паўплывае на амерыканскую бяспеку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут