ЗША падтрымалі прапанову Украіны па міратворцах на Данбасе

21/09/2017 - 20:32

ЗША падтрымалі прапанову Украіны па разгортванні міратворчай місіі ААН на Данбасе. Пра гэта па выніках сустрэчы з амерыканскім прэзідэнтам Дональдам Трампам у Нью-Ёрку заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

“Я падкрэсліваю і заяўляю: украінская пазіцыя, якая прадугледжвае мандат на ўсю акупаваную тэрыторыю на ўсходзе Украіны, уключна з некантраляваным участкам расійска-ўкраінскай мяжы, што выключыць магчымасць пранікнення расійскіх войскаў, узбраення, амуніцыі і сапраўды будзе служыць справе міру”, — цытуе словы Парашэнкі УНІАН. Ён адзначыў, што галоўнай мэтай уладаў Украіны з’яўляецца “дэакупацыя, аднаўленне суверэнітэту і хутчэйшае прынясенне міру на ўкраінскую зямлю”.

Падчас сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і ЗША была дасягнутая дамова аб падтрымцы Злучанымі Штатамі ўкраінскіх рэформаў. Было абмеркавана пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы бяспекі паміж краінамі. Дональд Трамп адзначыў дасягнуты Украінай прагрэс у апошнія месяцы. “Справы Украіны ідуць добра”, — сказаў Дональд Трамп.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі