Праз яго ідзе 90% экспарту іранскай нафты / LookByMedia
ЗША і Ізраіль абмяркоўваюць магчымасць захопу іранскага вострава Харк у Персідскім заліве. Ён мае сур’ёзнае стратэгічнае значэнне: там знаходзіцца тэрмінал, праз які ажыццяўляецца каля 90% экспарту іранскай нафты. Пра гэта піша Axios. Плошча вострава — 22,59 км², а насельніцтва каля 10 000 чалавек.
На думку палітычнага аглядальніка Аляксандра Фрыдмана, калі такая аперацыя пройдзе паспяхова, то Ірану будзе нанесены значны ўдар — як палітычны, так і эканамічны.
"Яшчэ адным дадатковым эфектам магло б стаць з’яўленне на выспе прынца Рэзы Пехлеві, які ўжо з іранскай тэрыторыі мог бы заклікаць да паўстання супраць рэжыму. Гэта магло б стаць той самай іскрай, пра якую рэгулярна кажуць заходнія эксперты па Іране, асабліва з асяроддзя іранскіх эмігрантаў", — падкрэслівае Фрыдман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут