Зняволены журналіст Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку

28/03/2017 - 09:18

Зняволены журналіст, аператар тэлеканала "Белсат" Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку. Ён пратэстуе супраць незаконнага пераследу падчас выканання прафесійных абавязкаў, інфармуе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Баразенка быў затрыманы 25 сакавіка падчас працы на вулічнай акцыі ў сталіцы. У панядзелак суд Маскоўскага раёна Мінска адправіў яго пад арышт на 15 сутак, нібыта, за "дробнае хуліганства". Аляксандр Баразенка знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Там жа адбываюць пакаранне журналісты Марына Кастылянчанка (15 сутак), Сяргей Кійко (12 сутак), Раман Пратасевіч (10 сутак) і Дзяніс Івашын (5 сутак). БАЖ заклікае дасылаць ім лісты падтрымкі.

У Віцебску знаходзяцца за кратамі ў ізалятары часовага ўтрымання, асуджаныя на адміністрацыйны арышт, сябры БАЖ Леанід Свецік (15 сутак), Канстанцін Мардзвінцаў (15 сутак), Арцём Сізінцаў (10 сутак).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі