Знешні дзярждоўг Беларусі склаў 18,2 мільярда долараў і пабіў гістарычны рэкорд

04/01/2021 - 11:18

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 снежня 2020 года склаў 18,2 мільярда долараў, паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў. 

Гэта гістарычны рэкорд.

Ад пачатку года знешні дзярждоўг вырас на 1 мільярд долараў, або на 5,9%. 

Як паведамлялася, 30 снежня 2020 года Беларусь атрымала ад Расіі яшчэ 500 мільёнаў долараў — гэта першы транш крэдыту. Другая частка траншу павінна паступіць сёлета.

Агульны памер дзярждоўгу на 1 снежня перавысіў 56 млрд рублёў. Ад пачатку года ён вырас на 11,5 мільярда рублёў, або на 25,6%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі