Санкцыі ЗША, ілюстрацыйнае фота / Reuters
З санкцыйнага спісу ЗША выключылі грамадзянку Беларусі Таццяну Пратаповіч. Такое рашэнне прыняло ўпраўленне кантролю за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША.
Пратаповіч трапіла пад санкцыі ў красавіку 2024 года як дырэктарка кіпрскай кампаніі Centuronic Ltd. Уносячы яе ў "чорны спіс", Мінфін ЗША адзначаў, што кіпрская кампанія з'яўляецца часткай сеткі іракскай кампаніі Black Shield Company for General Trading, якая належыць прадпрымальнікам Саміру Райі і Махамаду Дэйры. Іх фірма займалася продажам зброі, набытай у тым ліку ў падсанкцыйнага беларускага вытворцы стралковай зброі "Кідма Тэк".
У рашэнні Мінфіна ЗША не называюцца прычыны, па якіх Пратаповіч выключылі з санкцыйных спісаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут