Зламаная вось: ці не час дэмсілам фарміраваць свае “вызвольныя карпусы” — эфір

04/03/2026 - 01:07

Павел Латушка / Еўрарадыё

Па словах Трампа, у яго “добрыя адносіны з кіраўніком Беларусі”. Што праўда, прэзідэнт ЗША не прыгадаў (ці адмыслова не сказаў) ні імя, ні пасаду таго, з кім у яго “добрыя адносіны”. Адны зрабілі з гэтага выснову, што Трампу і Лукашэнка, і Беларусь “да далёкай зоркі”, іншыя ўспрынялі як доказ, што дыялог паміж Мінскам і Вашынгтонам актыўна працягваецца. У той жа час ЕС працягнуў дзеянне санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Але ўвядзенне 20-га пакета было заблакіравана. І не таму, што рэжым у Мінску спыніў рэпрэсіі і дапамогу расійскай арміі…

Як з дыпламатычнай мовы перакласці адказ Трампа на пытанне пра Беларусь і Лукашэнку, і чаму Лукашэнка так доўга маўчаў наконт сітуацыі ў Іране? Чаму ЕС не ўхваляе 20-ы пакет санкцый, і ці не прымусяць апошнія падзеі ў Іране змяніць еўрапейскую палітыку адносна Мінска? Ці не знікла патрэба ў існаванні Каардынацыйнай рады, і чым варта займацца дэмсілам — выбудоўваннем унутранай кааліцыі ці фарміраваннем Добраахвотніцкага корпуса? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў 16:00

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі