Злачынства беларускіх сілавікоў будуць расследаваць па ўніверсальнай юрысдыкцыі

27/11/2020 - 11:57

Штаб Святланы Ціханоўскай падаў першую заяву для расследавання злачынства беларускіх сілавікоў паводле ўніверсальнай працэдуры, паведамляе яе прэс-служба. 

Гаворка ідзе пра бізнесоўца Максіма Харошына, які пасля жорсткага затрымання ў Мінску трапіў з РУУС у лякарню ў цяжкім стане. Харошына падазравалі ў тым, што гэта ён разабраў вадамёт на адным з мінскіх маршаў. 

Заяву для крымінальнай справы падалі ў генпракуратуру Літвы, бо Харошын цяпер пражывае там. Літоўскі закон дазваляе праводзіць расследаванне і суд, калі злачынства здзейснілі не ў Літве і падазраваны не знаходзіцца ў гэтай краіне. Пры гэтым трэба, каб пацярпелы знаходзіўся ў Літве і ў справе былі прамыя доказы. Пры гэтых умовах суд паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі мае права выносіць прысуд. 

Паведамляецца, што штаб Ціханоўскай распрацоўвае падачу іншых такіх заяваў у розных краінах, куды выехалі беларусы, пацярпелыя ад гвалту сілавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі