Жыхары гомельскага шматпавярховіка, дзе адбыўся выбух, могуць вярнуцца ў свае кватэры

03/07/2026 - 10:08

Жыхары дома на вуліцы Косарава могуць вярнуцца ў свае кватэры / t.me/Gomel_official/

Жыхары гомельскага шматпавярховіка на вуліцы Косарава, дзе паўгода таму адбыўся выбух, могуць вярнуцца ў свае кватэры.

2 ліпеня чыноўнікі ўручылі ім ключы ад жылля. Паведамляецца, што ў пад'ездзе аднавілі падачу вады, газу і электрычнасці. Там правялі прыборку і тэхнічную праверку сістэм, гаворыцца ў тг-канале гарвыканкама.

Страшны выбух у доме №3 па вуліцы Косарава адбыўся 17 снежня 2025 года. Ад яго абваліліся пліты перакрыццяў жылых пакояў з восьмага па шосты паверх, была пашкоджаная вонкавая сцяна. Пад заваламі знайшлі загінулую жанчыну, якая жыла ў гэтым доме. Прычынай надзвычайнага здарэння назвалі ўспышку газапаветранай сумесі.

Цягам некалькіх месяцаў адбываўся рамонт пашкоджанага пад'езда. Пры гэтым жыхароў іншых пад'ездаў не высялялі.

Жыхары дома на вуліцы Косарава могуць вярнуцца ў свае кватэры / t.me/Gomel_official

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі