Жыхара Кіраўска асудзілі за "абразу прадстаўніка ўлады", і зноў будуць судзіць

20/09/2024 - 20:41

Юрый Аверкаў / vk.com

Жыхара Кіраўска Юрыя Аверкава летам асудзілі за "абразу прадстаўніка ўлады", а цяпер яго чакае новы суд. На гэты раз за "распальванне варожасці" і "масавыя беспарадкі".

Як піша @MAYDAYMog, Аверкава затрымалі напярэдадні "адзінага дня галасавання" ў лютым 2024-га. Прапагандысты тады паведамілі, што Аверкаў з'яўляецца адміністратарам кіраўскага тг-канала, які ён стварыў у 2020 годзе, дзе "заклікаў людзей выходзіць на вуліцы".

Вынік судовага пасяджэння, якое адбылося ў чэрвені, невядомы. А 30 верасня суд Магілёўскай вобласці ў закрытым рэжыме пачне разглядаць новую крымінальную справу. Суддзёй выступіць Ірына Ланчава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі