Калі мы вернемся: падводзіць вынікі года і адказвае на пытанні Святлана Ціханоўская

27/11/2026 - 01:25

Святлана Ціханоўская / Euroradio

У Варшаве афіцыйна пачаў працу Офіс Святланы Ціханоўскай. У пэўным сэнсе гэта падвяло рысу пад сёлетняй эпапеяй па пераездзе Офіса з Літвы ў Польшчу. Але гэта не адзіная тэма, якая патрабуе падсумавання і нейкіх высноў. Адыходзячы год адзначыўся тым, што на волю выйшлі сотні палітвязняў. У тым ліку тыя, выхаду каго не чакаў ніхто бліжэйшым часам, — лідары пратэстаў 2020 года. Здарылася шмат іншых падзей, было прынята шмат іншых рашэнняў. Як і шмат чаго не было зроблена і прамоўлена. Хоць гэтага ад Ціханоўскай і яе атачэння чакалі. Таму — час падводзіць вынікі года. Пажадана шчыра і сумленна, не баючыся казаць і пра складанасці альбо няўдачы.

Што атрымалася, чым можна пахваліцца, а што, наадварот, сталася правалам альбо няўдачай? Ці не наспеў час правесці рэформу Офіса і АПК і чаму некаторыя выступаюць супраць стварэння нейкага аб’яднанага цэнтра дэмсіл? Фінансавая незалежнасць і прызрыстасць дэмсіл — як яе дасягнуць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета, лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі