Жыхары Гродзенскай вобласці недаплацілі за "камуналку" 15,2 млн рублёў

05/12/2020 - 10:38
Беларусы масава не аплачваюць "камуналку"

Доўг жыхароў Гродзенскай вобласці перад сістэмай ЖКГ складае 15,2 млн рублёў. Такую статыстыку прыводзіць "Гродзенская праўда".

З гэтай сумы амаль 3 млн вінныя "серыйныя неплацельшчыкі" — грамадзяне, якія не аплочваюць рахункі рэгулярна і працяглы час. Хто не аплаціў усё астатняе? У абласным ЖКГ разводзяць рукамі:

— Працэнт аплаты камунальных паслуг па ўсёй Гродзеншчыне ў кастрычніку гэтага года склаў 99%, — сцвярджае Святлана Кажэўнікава, намесніца дырэктара па эканоміцы абласнога ЖКГ. Маўляў, на заклік масава не плаціць за паслугі ЖКГ ніхто не адрэагаваў.

Але 12 млн доўгу за "камуналку" кажуць самі за сябе. Да таго ж, калі верыць чыноўнікам, атрымаецца, што гэтая гіганцкая сума на сумленні ўсяго толькі 1% ​​плацельшчыкаў.

Агенцтва "Мінск-Навіны" нядаўна паведамляла, што мінчане пратэрмінавалі рахункаў за аказаныя жыллёва-камунальныя паслугі амаль 9 млн рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі