Жыхары Энергадара перакрылі дарогу, каб не пусціць расійскія войскі да АЭС

02/03/2022 - 14:40

Жыхары ўкраінскага Энергадара перакрылі дарогу, каб не пусціць расійскія войскі. У гэтым горадзе размяшчаецца самая вялікая АЭС Еўропы — Запарожская.

Зранку 2 сакавіка гарадскія ўлады заклікалі гараджан падыходзіць на блакпост, каб не прапусціць расіян, перадае hromadske.ua. У выніку ім сапраўды ўдалося не прапусціць вайскоўцаў.

Гарадскія ўлады заявілі, што АЭС і горад знаходзяцца пад надзейнай абаронай. Расійскія вайскоўцы адправіліся да свайго начальства далажыць аб абстаноўцы. 

"Жыхары ім не ўпусцяць у горад ні на крок. Яны пачулі і пайшлі даказваць свайму кіраўніцтву. Наступная сустрэча ў 15.00 на тым жа месцы. Але ўсё можа змяніцца ў любы момант! Будзьце напагатове!" — кажуць у кіраўніцтве горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі