Жыхары Беларусі могуць даведацца сваю крэдытную гісторыю ў рэжыме онлайн

05/01/2016 - 10:44

Жыхары Беларусі могуць даведацца сваю крэдытную гісторыю ў рэжыме онлайн. У нашай краіне з'явіўся партал крэдытнага рэгістра creditregister.by (ён пакуль працуе ў пілотным рэжыме). Як інфармуе БЕЛТА, для таго каб паглядзець сваю крэдытную гісторыю, трэба зайсці ў асабісты кабінет на згаданым сайце і прайсці ідэнтыфікацыю. Можна будзе пабачыць абавязацельствы перад банкамі, крэдытны рэйтынг, ацэнку здольнасці крэдытаатрымальніка, вярнуць доўг. Таксама на сайце змешчаная інфармацыя пра тое, хто раней рабіў запыт наконт вашай крэдытнай гісторыі.

Пакуль змогуць праз інтэрнэт даведацца сваю крэдытную гісторыю толькі кліенты сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання "Белгазпрамбанка". Плануецца, што неўзабаве паслугай змогуць скарыстацца і кліенты іншых банкаў.

Адзначаецца, што калі беларусы пабачаць у крэдытнай гісторыі несапраўдныя звесткі, яны могуць звярнуцца для іх выпраўлення ў Нацбанк ці ў банк, які падаў непраўдзівую інфармацыю.

Фота: flickr.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі