Чырлідаркі ХК "Магілёў" пераапрануліся ў форму сілавікоў: ці пагражае ім штраф?

22/09/2024 - 15:46

Дзяўчаты ў форме сілавікоў / @hcmogilev

У сацсетках хакейнага клуба "Магілёў" з'явілася відэа з удзельніцамі групы падтрымкі IceCream, дзе дзяўчаты ў спартыўных трусах прымерылі кіцелі розных ведамстваў, такіх як МУС, МНС і ВС, звярнула ўвагу выданне Tribuna. Прэс-служба клуба падпісала пост так: "Атрымліваем асалоду ад класных вобразаў нашых Icecream".

Аднак у Беларусі за нашэнне формы сілавых структур без дазволу можна панесці пакаранне. Так, летась у Мінску затрымалі маладога чалавека за здымку ў міліцэйскай форме для TikTok, прад'явіўшы яму артыкул 24.28 КаАП — "незаконнае нашэнне форменнага адзення". Штраф за такое парушэнне можа дасягаць 30 базавых велічынь.

Ці будзе гэтая сітуацыя мець наступствы для чырлідарак пакуль невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі