Жыхарка Рагачова паведаміла пра падрыхтоўку тэракту каля завода "Дыяпраектар"

14/08/2019 - 08:16

13 жніўня ў 19:25 рагачоўскім ратавальнікам затэлефанавала жанчына і паведаміла, што гараджанам, якія пражываюць каля прадпрыемства "Дыяпраектар", пагражае небяспека. Як адзначае прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама, праваахоўнікі аператыўна знайшлі абанента.

Выявілася, што 43-гадовая непрацуючая жанчына нападпітку зайшла ў дом знаёмай пенсіянеркі і папрасіла скарыстацца хатнім тэлефонам. Набраўшы нумар ратавальнікаў, яна заявіла, што ў Рагачове рыхтуецца тэракт, пасля чаго пайшла на вуліцу. Гаспадыня дома нічога не зразумела. 

Жыхарку Рагачова затрымалі. На яе пачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне (пакаранне — ад трох да сямі гадоў пазбаўлення волі). Раней яна неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за адміністрацыйныя правапарушэнні, у тым ліку за заведама ілжывае паведамленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі