Жыхарам Жлобіна прыйшлі жыроўкі з эратычным гараскопам (фота)

26/03/2016 - 12:28

Жыроўкі незвычайнага выгляду прыйшлі ў гэтым месяцы жыхарам Жлобіна, піша onliner.by. Яны надрукаваныя на адваротным баку эратычнага гараскопа.

Фатаздымкі такой "эратычнай жыроўкі" адзін з гараджан апублікаваў у супольнасці "Тыповы Жлобін" у сацыяльных сетках. "У святле падзей з устаноўкай коштаў на камунальныя паслугі, спяшаюся падзяліцца сваёй жыроўкай! Я так не рагатаў даўно!" — напісаў ён.

Паведамляецца, што на квітанцыях за люты змясцілася толькі частка тэксту без малюнкаў. Не выключана, што на жыроўках за сакавік жлобінцы прачытаюць працяг эратычнага гараскопа.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі