Жыхарам Шклова прапанавалі скінуцца па 10 млн на правядзенне вады

24/12/2015 - 14:25

Падчас прыёму грамадзян кіраўнік Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі разгорнута адказаў на просьбу правесці цэнтралізаванае водазабеспячэнне ў адзін з прыватных сектараў Шклова. Гутарка вялася пра вуліцу Малую Зарэчную. Людзі там дагэтуль атрымліваюць ваду з калонак, але хочуць для сябе больш цывілізаваных выгодаў.

На такую просьбу Даманеўскі прапанаваў жыхарам стварыць кааператыў і самім аплаціць правядзенне вады. Чыноўнік назваў суму, якую павінен выдаткаваць кожны гаспадар дому — прыкладна 10 мільёнаў рублёў. Грошы, паводле словаў чыноўніка, можна будзе выплаціць у растэрміноўку цягам трох гадоў.

“Мы павінны змяніць свядомасць людзей. Бясплатна нічога не павінна быць, тым больш ва ўмовах новых эканамічных рэалій і абмежаванасці бюджэтных сродкаў. Асабліва гэта тычыцца пытанняў будаўніцтва ўласнага жылля і інжынернай інфраструктуры да яго”, — перадае словы Даманеўскага БЕЛТА.

Фота: uvd.mogilev.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі