Жыхарам Горак прапанавалі бясплатна пакаштаваць хлеб і батон на зубачыстках

02/06/2022 - 13:18

Незвычайную акцыю правяло ў Горках прадпрыемства "Дамачай". 

Каля дзіцячага парку яно арганізавала дэгустацыю... хлеба і батона. Невялікія кавалчкі звычайнага хлеба на зубачыстках можна было пакаштаваць задарма. Рэкламавалася гэтая акцыя як "14 відаў хлеба і батонаў".

Пры гэтым мясцовыя ТГ-каналы адзначаюць, што прадукцыяй "Дамачая" і так заваленыя ўсе крамы Горак. Канкурэнтаў гэтае булачна-кандытарскае прадпрыемства проста не мае.

Жыхарам Горак прапанавалі паесці хлеба і батона

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі