Жыхара Баранавічаў асудзілі на 12 гадоў за падпал аўтамабіляў вайскоўцаў

28/06/2022 - 10:21

Жыхара Баранавічаў асудзілі на 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым у акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 КК), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры. Таксама яго прызналі вінаватым ў незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванак на выкарыстанні гаручых рэчываў (ч. 1 арт. 295-3).

Паведамляецца, што 26 верасня 2020 года мужчына зрабіў у гаражы тры "кактэйлі Молатава". Потым ён пайшоў да аўтастаянкі каля вайсковай часці 7404, дзе падпаліў і кінуў іх на тэрыторыю стаянкі. Адзін з кінутых "кактэйляў" стукнуўся аб ветравое шкло аўтамабіля вайскоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі