Жыхар Драгічына 10 гадоў плаціў аліменты на траіх не сваіх дзяцей

22/01/2019 - 11:14

Жыхар Драгічына 10 гадоў плаціў аліменты на траіх не сваіх дзяцей. Праўда высветлілася пасля таго, як была праведзена генетычная экспертыза. А пачалася гісторыя так. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў па Брэсцкай вобласці Таццяна Каток, да правахоўнікаў звярнулася 40-гадовая жанчына. Паводле яе слоў, былы муж ужо больш за тры месяцы не выплачвае сродкі на ўтрыманне траіх непаўналетніх дзяцей (у 2008-м яго абавязаў гэта рабіць суд).

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Аднак мужчына сваёй віны не прызнаў. Ён меў сумненні наконт таго, што з'яўляецца біялагічным бацькам дзяцей. І экспертыза яго падазрэнні пацвердзіла. У выніку крымінальную справу спынілі.

sudexpert.gov.by

Больш цікавых падзей за 22.01 у праграме ЕЎРАЗУМ  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі