Жыхар Барысава за 400 рублёў прадаў "Мазду", а пасля скраў яе

20/03/2019 - 17:49

Жыхар Барысава ў лютым за 400 рублёў прадаў аўтамабіль "Мазда", а нядаўна скраў яго. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення, гуляў па тэрыторыі аднаго з гаражных кааператываў, калі пабачыў знаёмы легкавік. Мужчына падабраў ключ, завёў рухавік і паехаў катацца. Аднак трапіў у ДТЗ, адтуль ён уцёк. Тым часам новы гаспадар машыны звярнуўся ў міліцыю і паведаміў пра яе крадзеж. Зламысніка хутка знайшлі. Цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа, інфармуе сайт sb.by.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі