Журналістку будуць судзіць за акцыю, на якой яе нават не было

08/01/2020 - 12:39

10 студзеня ў Мінску пройдзе суд над журналісткай "Новага Часу" Дзіянай Серадзюк. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня 2019 года. 

Але Дзіяна падчас гэтай акцыі была зусім у іншым месцы — на занятках англійскай мовы. Гэта можа пацвердзіць рэпетытарка, у якой займалася журналістка.

"Чакаць можна чаго заўгода, але спадзяюся, што атрымаецца адправіць пратакол на дапрацоўку. Бо ён складзены абсалютна хлусліва. Ці перанесці пасяджэнне, — распавядае Дзіяна ў каментары Еўрарадыё. — У мяне ёсць сведкая, якая можа падцвердзіць, што я была ў іншым месцы. Але сведка не зможа прыйсці [у суд у прызначаны час]".

Таксама магчымы варыянт, што рэпетытарка дасць паказанні ў пісьмовай форме. Суд над Дзіянай Серадзюк пачнецца ў судзе Першамайскага раёна (бульвар Талбухіна, 9) 10 студзеня ў 10:30.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі