Журналістка Кацярына Барысевіч узнагароджаная прэміяй "За свабоду прэсы 2021"

14/07/2021 - 10:43

Журналістка партала TUT.by Кацярына Барысевіч стала лаўрэаткай міжнароднай прэміі "За свабоду прэсы 2021".

На сайце прэміі гаворыцца, што гэтае ўзнагароджанне дазваляе прыцягнуць увагу да цяжкага становішча журналістаў у Беларусі.

Кацярына Барысевіч была асуджаная на паўгода за публікацыю пра тое, што загінулы Раман Бандарэнка быў цвярозы. Яе прызналі вінаватай у разгалошванні медыцынскай таямніцы, хаця сваякі Бандарэнкі былі не супраць паведамлення гэтых звестак у сМІ. 

Журналістку затрымалі 19 лістапада 2020-га, а на волю яна выйшла 19 траўня 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі