Расійскі журналіст патлумачыў, чаму ў мінскага "Дынама" нічога не атрымаецца

29/01/2020 - 18:39

Расійскі журналіст Аляксей Шаўчэнка выказаўся пра цяперашні сезон хакеістаў мінскага "Дынама". Як вядома, клуб знаходзіцца ўнізе турнірнай табліцы, за сезон ён налічыў некалькі вялікіх пройгрышных серыяў.

У "Спорт-Экспрэсе" Шаўчэнка адзначае, што мінскае "Дынама" стала першым клубам, які страціў шанцы на выхад у плэй-оф. 

"Але тое, што каманда не будзе ні за што змагацца было ясна даўно. Толькі на пачатку турніру ім удалася нядрэнная серыя, калі ў 10 матчах яны атрымалі 6 перамог, яшчэ ў трох матчах набіралі ачкі, а ў асноўны час прайгралі толькі адну гульню. Пасля гэтага — як адрэзала", — піша ён. І сенсацыйным называе акурат першыя 10 матчаў, калі "зубрам" удавалася перамагаць. 

Шаўчэнка згадаў пра фінансаванне клуба, калі спачатку гаварылася пра адну колькасць легіянераў, а потым гэтая колкьасць змянялася. Прыгадаў ён і скандал з прызначэннем галоўнага трэнера. На гэтую пасаду абвясцілі Аляксандра Андрыеўскага. "Але затым ён узяў самаадвод, бо яго падманулі практычна адразу", — адзначае журналіст.

Выказаў Шаўчэнка і сваё меркаванне пра будучыню ХК "Дынама-Мінск". Выглядае яна не вельмі радасна: "Падчас чэмпіянату я шмат разоў пісаў, што ў Беларусі нічога і не наладзіцца, калі там увесь час будуць чакаць, што скажа прэзідэнт краіны. І таму будучыня клуба зноў у тумане. Усё ж такі будуць чакаць чэмпіянат свету, вынікаў на ім, а потым каментароў Аляксандра Лукашэнкі. І толькі потым прыступіць да пошуку гульцоў. Так мінчукі і праз год стануць першымі, хто страціць матэматычныя шанцы на плэй-оф".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі