Жонка палітвязня Дар'я Лосік звольнілася з баранавіцкай паліклінікі

03/02/2022 - 10:12

З баранавіцкай паліклінікі звольнілася Дар'я Лосік — жонка палітвязня Ігара Лосіка

Дар’я напісала, што звольнілася па сваёй ініцыятыве, не чакаючы, пакуль яе "папросяць". Як эканаміст яна працавала з бюджэтам, які вылучаўся на ўстанову.

Таксама Дар'я кажа, што хоць нейкую дапамогу ёй прапанавалі толькі пры звальненні —  праз 18 месяцаў пасля затрымання мужа.

Ігар Лосік — фрылансер Радыё "Свабода", асуджаны на 15 гадоў па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні варожасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі