Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль абураны, што патрыярх Кірыл не трапіў у "чорны спіс" ЕС. Кіраўніка РПЦ выключылі з шостага пакета санкцый з-за пазіцыі Венгрыі.
"Выключэнне [з "чорнага спісу"] патрыярха Кірыла дэманструе межы знешняй палітыкі, заснаванай на прынцыпе аднадушнасці, — піша Барэль у Twiter. — Рэлігійныя лідары не павінны быць агароджаныя ад адказнасці за падтрымку пуцінскай вайны".
Ужо 4 чэрвеня патрыярх Кірыл прыедзе ў Беларусь. Яго прэс-служба падрабязна апісала план візіту: ускладанне вянка і кветак, удзел у набажэнстве ў Мінску, паездка ў Полацк. А на 6 чэрвеня запланаваная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.
Нагодай для візіту называюць урачыстасці да 1030-годдзя праваслаўя ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут