Ровары, ілюстрацыйнае фота
Ахоўнік гомельскай школы трапіў пад суд за крадзеж ровара ў школьніка. Пра гэты выпадак піша выданне belkagomel.by.
Хлопчык прыехаў у школу на байку коштам каля 1000 рублёў і пакінуў яго на спецыяльнай паркоўцы. Аднак школьнік забыўся прышпіліць свой транспарт на замок. Пасля заканчэння заняткаў ровар ён ужо не пабачыў.
Злодзея знайшлі хутка. Аказалася, што скраў яго 53-гадовы ахоўнік школы. Прычым мужчына паспеў ужо і прадаць крадзенае.
Калі на яго выйшлі аператыўнікі, ахоўнік ва ўсім прызнаўся. Ён кампенсаваў шкоду, але суд усё адно прызнаў мужчыну вінаватым і аштрафаваў яго на 30 базавых велічыняў (1350 рублёў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут