Жаночая зборная Беларусі па баскетболе прабілася на чэмпіянат Еўропы

21/11/2018 - 17:00

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе прабілася на чэмпіянат Еўропы 2019 года. У сераду ў гасцях каманда Наталлі Трафімавай выйграла ў зборнай Турцыі — 60:56 (17:17, 15:18, 14:10, 14:11). Толькі па розніцы ачкоў беларускі занялі другое месца ў групе. Для таго, каб быць першымі, ім трэба было выйграць у турэцкай зборнай з розніцай не менш за 11 ачкоў. Акрамя пераможцаў груп на Еўра-2019 трапілі шэсць зборных, якія занялі другія месцы, у тым ліку і беларуская зборная.

Выніковая табліца групы "В": 1. Турцыя — 11 ачкоў; 2. Беларусь — 11; 3. Польшча — 6; 4. Эстонія — 5 ачкоў.

У сённяшнім паядынку самай выніковай была Кацярына Сныціна — 17 ачкоў і 5 падбораў.

Фота: vk.com/belarusbasket
Фота: vk.com/belarusbasket

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі