Жаночы марш у Мінску / nashaniva.by
17 кастрычніка каля 12:00 100 жанчын з кветкамі сабралася ля ТРЦ Dana Mall на станцыі метро "Усход" у Мінску. У некаторых у руках бел-чырвона-белыя стужкі.
Насупраць месца, дзе сабраліся жанчыны, прыпаркаваўся мікрааўтобус з сілавікамі ў масках. Яны не ўмешваліся ў тое, што адбывалася.
Прыкладна ў 12:20 жанчыны пайшлі ў бок цэнтра Мінска. Яны скандуюць "Жыве Беларусь!", "Далучайся!", "Верым, можам, пераможам!". Колькасць удзельніц акцыі сапраўды паступова павялічваецца.
17 кастрычніка ў Мінску планаваліся дзве паралельныя акцыі прыхільнікаў пераменаў: Марш жанчын і Марш студэнтаў. Студэнты сябе пакуль што не праявілі.
"Сёння ў Беларусі адразу два Маршы — і кожны з іх асаблівы. Мужнасць беларускіх жанчын ўжо ўвайшла ў сусветную гісторыю. Смеласць беларускіх студэнтаў пастаянна натхняе іх выкладчыкаў, бацькоў і бабуль з дзядулямі. Жаночая і студэнцкая салідарнасць — гэта вялікая і светлая сіла. Хай сёння увесь горад будзе ёю асветлены!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
To see this content visit the full version of this page.