Жанчына збірала вішні і ўпала ў 8-метровы калодзеж (фота)

05/07/2018 - 09:45

Жанчына збірала вішні і ўпала ў 8-метровы калодзеж. Здарэнне адбылося ўдзень 4 ліпеня ў вёсцы Гулевічы ў Калінкавіцкім раёне. Як інфармуе прэс-служба МНС, 58-гадовая жанчына збірала вішні з дрэва, стоячы на драўляным насціле, які накрываў калодзеж. Раптоўна насціл праламіўся і пенсіянерка паляцела ўніз. Узровень вады ў калодзежы складаў 3 метры, але на момант прыезду ратавальнікаў жанчына толькі часткова была ў вадзе — трымалася за вяроўку.

Супрацоўнікі МНС дасталі пацярпелую з калодзежу, у шпіталізацыі патрэбы яна не мела..

Фота: http://gomel.mchs.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі