Зборная Фінляндыі — у фінале чэмпіянату свету па хакеі

21/05/2016 - 18:52

Зборная Фінляндыі стала першым фіналістам чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць у Расіі. 21 траўня фіны ўпэўнена перамаглі гаспадароў турніру, якія лічыліся фаварытамі спаборніцтваў. Вынік матчу — 3:1 на карысць Фінляндыі.

У фінале зборная гэтай краіны згуляе з пераможцам паядынку ЗША — Канада, а Расія пазмагаецца за бронзавыя ўзнагароды.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі