Збіраюцца подпісы за ўсталяванне помніка Капскаму каля "Барысаў-Арэны"

10/10/2018 - 14:10

Балельшчыкі БАТЭ хочуць усталяваць помнік Анатолю Капскаму побач з "Барысаў-Арэнай". На сайце change.org яны стварылі петыцыю з такой прапановай і актыўна пад ёй падпісваюцца. Ініцыятары акцыі спадзяюцца, што іх падтрымаюць футбольны клуб БАТЭ і Беларуская федэрацыя футбола. Балельшчыкі называюць Капскага "найвялікшым футбольным менеджарам і кіраўніком ФК БАТЭ".

Заснавальнік і шматгадовы старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі памёр 22 верасня сёлета ва ўзросце 52 гадоў пасля цяжкай хваробы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі