Заўтра ў ЗША адправіцца першы танкер з расійскім дызелем — Штатам яго хопіць на 2 гадзіны

21/10/2026 - 13:03

Паліва, фота ілюстрацыйнае

Першы танкер з расійскім дызелем адправіцца ў ЗША ў чацвер, 22 кастрычніка, цытуе расійскае дзяржаўнае інфармагенцтва ТАСС віцэ-прэм'ера Расіі Аляксандра Навака. Аб'ём першай пастаўкі складзе каля 40 тыс. тон. Але амерыканцам у суткі патрэбна 10 такіх танкераў. 

Па словах Навака, за першым танкерам пасля паследуюць іншыя. Працэс падпісання кантрактаў, па яго словах, знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

ЗША прыпынілі санкцыі на расійскі дызель у пачатку кастрычніка. Трамп разлічваў, што Расія "неадкладна" паставіць на амерыканскі рынак больш за 300 тыс. тон дызельнага паліва. Яшчэ 500 тыс., па яго словах, будуць пастаўлены на працягу лістапада і 1 млн тон — "адразу пасля гэтага".

Але нават агучаныя Трампам лічбы ўяўляюць сабой нязначную частку штодзённага спажывання ЗША, кажуць аналітыкі The Washington Post. Нават калі Штаты атрымаюць столькі, колькі анансаваў Трамп, уплыў гэтых пастаўак на цэны на амерыканскім рынку будзе нязначным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі