Затрыманы за "Аршанскую бітву" Юрась Копцік атрымаў яшчэ 12 сутак арышту

14/09/2021 - 19:46

Затрыманы за "Аршанскую бітву" Юрась Копцік атрымаў яшчэ 12 сутак адміністрацыйнага арышту (па якім артыкуле, пакуль невядома). Пра гэта ў Facebook паведаміў Віктар Міхасёў. Раней Копцік быў асуджаны на 10 сутак за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Яго затрымалі ў ноч з 4 на 5 верасня.

Юрась Копцік — аршанскі краязнаўца і журналіст, шматгадовы арганізатар фэсту бардаўскай песні "Аршанская бітва", які фактычна быў загнаны ў падполле. Фэст праводзіцца ў гонар перамогі 8 верасня 1514 года войска ВКЛ над маскоўскім войскам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі