Затрыманы першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі?

03/06/2024 - 14:58

Пры ператрусе знайшлі каля 1 мільёна долараў / t.me/belzhd_live/

"Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў" паведамляе, што затрыманы першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Пётр Дулуб. Па яе звестках, адбылося гэта яшчэ 18 траўня. Дулуба забралі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Яны нібыта злавілі яго на хабары (былі выкарыстаны спецыяльна пазначаныя купюры), а пры ператрусе знайшлі каля 1 мільёна долараў.

Цяпер Пётр Дулуб можа знаходзіцца ў СІЗА ў Калядзічах. Па яго справе затрыманы намеснік гендырэктара дзяржаўнага транспартна-лагістычнага прадпрыемства БТЛЦ Павел Лушчай. Раней ён працаваў у службе тэхнічнай падтрымкі і інвестыцый Беларускай чыгункі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі