Затрыманы галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота

30/05/2021 - 12:20
Аляксей Шота / Фота з сацыяльных сетак

Затрыманне галоўнага рэдактара рэгіянальнага выдання Honda.life Аляксея Шота адбылося каля 13:45 недалёка ад яго дома.

Пад'ехаў бус, нейкія невядомыя схапілі — і ў бус, — піша ў Facebook былая жонка журналіста.

Рэдакцыя Hrodna.life паведамляе, што іншыя абставіны пакуль невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі