Затрыманаму ва Украіне за шпіянаж беларусу пагражае да 15 гадоў зняволення

24/01/2018 - 09:35

Затрыманаму ва Украіне за шпіянаж беларусу пагражае да 10-15 гадоў зняволення. Яму вынеслі абвінаваўчае заключэнне і працягнуты тэрмін утрымання пад вартай да канца лютага. Артыкул — “Шпіянаж. Перадача або збіранне з мэтай перадачы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўнікам звестак, якія складаюць дзяржаўную таямніцу, калі гэтыя дзеянні здзейсненыя замежнікам або асобай без грамадзянства” (ч. 1 арт. 114 КК Украіны). Справу ўжо накіравалі пракурору, які можа яе перадаць у суд, інфармуе партал tut.by.

Беларус быў затрыманы ўкраінскімі праваахоўнікамі ў чэрвені мінулага года і ад таго часу знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Чарнігаве. Сваё дачыненне да шпіёнскай дзейнасці ён адмаўляе, заяўляе, што да КДБ не мае ніякага дачынення, а ўсе паказанні пра, нібыта, збор разведвальных дадзеных для Расіі (аб абароназдольнасці Украіны, ад правядзенні антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе), даваў пад катаваннямі. У Генпракуратуры Беларусі раней заяўлялі, што гэтая крымінальная справа мае палітычны падтэкст, а наконт “шпіянажу” маюцца “абгрунтаваныя сумневы”. Напрыклад, файл з разведвальнымі дадзенымі быў загружаны на мабільны тэлефон не беларусам, а яго ўкраінскім сябрам, які дзейнічаў пад кантролем СБУ.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі