Затрымалі журналіста "Камсамолкі", які рабіў інтэрв'ю са знаёмай Зельцэра

02/10/2021 - 09:33

Праваабаронцы "Вясны" пішуць пра затрыманне журналіста "Камсамольскай праўды ў Беларусі" Генадзя Мажэйкі

Дакладна невядома, калі быў затрыманы журналіст і дзе ён цяпер знаходзіцца.

Імя Мажэйкі стаяла пад артыкулам, у якой знаёмая загінулага Андрэя Зэльцэра добра адгукалася пра яго. Пасля выхаду гэтага матэрыялу сайт выдання "КП у Беларусі" быў заблакаваны. 

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што такое блакаванне парушае свабоду СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі