Затрымалі двух 19-гадовых юнакоў з "экстрэмісцкага фармавання"

26/02/2026 - 11:59

Дзмітрый Зуеў / фота з сацсетак

Сілавікі, верагодна, затрымалі двух 19-гадовых юнакоў — Дзмітрыя Зуева і Уладзіслава Бутвянкова.

24 лютага МУС абвясціла "экстрэмісцкім фармаваннем" групу "Беседа Форватера" і паведаміла, што дачыненне да яе маюць гэтыя два хлопцы. Праваабаронцы "Вясны" звярнулі ўвагу, што старонкі Зуева і Бутвянкова ў сацсетках не абнаўляюцца з канца 2025 года.

Адзначаецца, што ніякага палітычнага кантэнту ў іх сацсетках няма. Вядома, што Уладзіслаў цікавіўся гістарычнай рэканструкцыяй і падпісваўся на некаторых сайтах на беларускай мове.

Уладзіслаў Бутвянкоў / фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі