Заснавальнік PandDoc: Улада павінна ведаць — мы будзем змагацца

05/09/2020 - 08:41
Затрыманыя супрацоўнікі PandaDoc

Мікіта Мікада, заснавальнік кампаніі PandDoc апублікаваў заяву пра рэпрэсіі IT-кампаній у Беларусі:

"Улада павінна ведаць, што, у выпадку рэпрэсій у ІТ, мы будзем змагацца. Мы будзем ціснуць эканамічна, палітычна, інфармацыйна. Мы будзем пераязджаць, пазбаўляючы рэжым валютнай выручкі і падаткаў ".

У пачатку верасня ў мінскім офісе кампаніі PandaDoc прайшлі ператрусы. Была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры".

Нібыта група супрацоўнікаў, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча, завалодалі грашовымі сродкамі ў памеры каля 107 тысяч рублёў з бюджэту, прычыніўшы тым самым шкоду дзяржаве.

"Цяпер мы павінны трымацца разам. Калі мы разам, мы зможам дастаць ні ў чым не вінаватых людзей з турмаў. Мы зможам не дапусціць траплення ў турмы нявінных людзей па палітычных замовах ", — лічыць Мікіта Микадо.

Чатыры супрацоўнікі PandaDoc заключаны пад варту тэрмінам на 2 месяцы. Гэта дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, галоўны бухгалтар Юлія Шардыкf, lырэктар па прадукту Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі